Пад Мар’інай Горкай арыштавалі аўтобус, які ехаў на Майдан

Паездку на кіеўскі Майдан арганізоўвалі за некалькі дзён, адна з мінскіх турфірм дала транспарт бясплатна. Аднак аўтобус ад’ехаў ад Мінска ўсяго на некалькі дзясяткаў кіламетраў. Юрыст Дар’я Каткоўская паведамляе, што супрацоўнікі ДАІ і КДБ каля гадзіны вырашалі, што рабіць з затрыманымі. У выніку ўсіх адпусцілі, зараз людзі сабраліся на бліжэйшай АЗС. Сярод іх карэспандэнт Еўрарадыё Арцём Мартыновіч.

Пратэсты ў Кіеве працягваюцца ўжо трэці тыдзень. Яны актывізаваліся пасля таго, як улады разагналі першапачатковы Еўрамайдан. Зараз ва украінскай сталіцы штодня мітынгуе некалькі дзесяткаў тысяч чалавек, а ў нядзелю чакаецца паўтарэнне мільённай дэманстрацыі.

На ілюстрацыйным фота - захоплены рэвалюцыянерамі будынак гарадской адміністрацыі Кіева.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі