Пад канец тыдня ў Беларусі чакаецца пахаладанне

Пад канец тыдня ў Беларусі чакаецца пахаладанне

Да канца тыдня ў Беларусі чакаецца пахаладанне, паведамляюць беларускія сіноптыкі. Паводле іх інфармацыі, пачатак 2021 года выдаўся на 2-6 градусаў цяплейшым за кліматычную норму. 

У аўторак, 5 студзеня, уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па захадзе краіны пройдуць дождж і мокры снег. Уначы і зранку прагназуюцца туманы, якія пагаршаюць бачнасць да 100-500 метраў. Месцамі чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе заходні ўмераны, удзень у асобных раёнах парывісты. На працягу сутак тэрмометры пакажуць ад -1 да +5.

6 студзеня мокры дождж і снег чакаюцца зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі. У асобных раёнах будзе туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны, уначы парывісты. Уначы будзе ад 5марозу да 2 цяпла, удзень чакаецца -3...+4.

У чацвер, 7 студзеня, уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер будзе ўсходні ўмераны. Уначы тэрмометры пакажуць -6...+1, удзень прагназуецца ад 3 марозу да 3 цяпла.

Пад канец тыдня чакаецца пахаладанне. У пятніцу і суботу на большай частцы тэрыторыі краіны зноў пройдуць снег, мокры снег, па поўдні — з дажджом. У асобных раёнах чакаецца слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы будзе -6...+1, а месцамі да 8 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад 4 марозу да 3 цяпла.

У нядзелю, 10 студзеня, месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Уначы будзе ад -1 па поўдні да -10 па поўначы краіны, а ўдзень сіноптыкі прагназуюць ад нуля да 7 градусаў марозу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі