Пад Іркуцкам разбіўся транспартны самалёт Ан-12, загінулі 9 чалавек (фота)

Як паведамляе РІА "Новости", самалёт не выйшаў на сувязь падчас авіяпералёту з Новасібірска ў Іркуцк. Самалёт належаў заводскай авіяцыі і пералятаў з заводу новасібірскага аэрадрома Яльцоўка на завод аэрадрома "Іркуцк-2".





Паводле папярэдніх звестак, самалёт зваліўся на ваенныя склады ў прыгарадзе Іркуцка. Пры катастрофе загінулі 6 чальцоў экіпажа і тры чалавекі, якія суправаджалі груз.



Фота МНС Расіі