Пад Докшыцамі фуры адарвала кабіну пасля сутыкнення з трактарам

Пад Докшыцамі фуры адарвала кабіну пасля сутыкнення з трактарам

У смяротнай аварыі пад Докшыцамі загінуў кіроўца фуры, паведамляе ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

ДТЗ адбылося 15 верасня, каля 06.30. Паводле звестак ДАІ, 47-гадовы кіроўца фуры "Рэно" ехаў па аўтадарозе ў аб'езд Докшыцаў з боку Глыбокага ў бок Бягомля. На 5-м кіламетры трасы ён сутыкнуўся з трактарам МТЗ-952 з прычэпам. Такрктар ехаў у спадарожным напрамку, за яго рулём быў 61-гадовы механізатар.

У выніку ДТЗ ў фуры адарвала кабіну, кіроўца памёр на месцы здарэння. Кіроўцу трактара, які атрымаў цяжкія траўмы, шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі