Пад Барысавам на трасе М-1 гарэла фура з прычэпам
![Пад Барысавам на трасе М-1 гарэла фура з прычэпам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/fur_bar_1.jpg.webp?itok=mpasvBQZ)
Пад Барысавам на трасе М-1 загарэлася фура з прычэпам. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінскае абласное ўпраўленне МНС, паведамленне пра ўзгаранне паступіла на экстраную лінію сёння ў 12.11.
Выратавальнікі прыбылі на месца здарэння і пагасілі агонь. Полымя цалкам знішчыла прычэп, але не закранула цягач з кабінай. Ніхто з людзей не пацярпеў. Прычыны інцыдэнту высвятляюцца.