Пад Баранавічамі сутыкнуліся машыны з расіянамі, пацярпелі дзеці (фота)

У Баранавіцкім раёне каля вёскі Лясная ўвечары 28 снежня адбылося сутыкненне аўтамабіляў Toyota і Ssang Yong Actyon. У абодвух транспартных сродках ехалі грамадзяне Расіі. У аўтамабілі Toyota, якім кіраваў 22-гадовы мужчына, былі пяць чалавек, у пазадарожніку (ім кіраваў 56-гадовы мужчына) — трое.

Як інфармуе сайт intex-press.by, у выніку сутыкнення аўтамабіляў траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі пяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей ва ўзросце 2 і 12 гадоў. Іх шпіталізавалі.

Сайт onliner.ru дадае, што адна сям'я расіян прыехала на калядны адпачынак у Беларусі, іншая ехала на адпачынак у Еўропу.

Кіроўца Toyota вырашыў, што прапусціў патрэбны паварот, вядучы да базы адпачынку, з'ехаў на абочыну, чамусьці з яе хацеў разгарнуцца. Калі ён пачаў рух, сутыкнуўся з спадарожным SsangYong, які ехаў у крайняй левай паласе.

Фота — onliner.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі