Пачынаецца цыкл перадвыбарчых дэбатаў

Пачынаецца цыкл перадвыбарчых дэбатаў

З 7 верасня стартуе цыкл перадвыбарчых дэбатаў, арганізаваных пры падтрымцы Еўрарадыё тэлеканалам "Белсат" і сайтам Naviny.by. Першая частка дыскусій з удзелам экспертаў і аналітыкаў, падзеленая на тры блокі (палітыка, эканоміка і знешняя палітыка), выйдзе 7, 8 і 9 верасня ў 21.30 у эфіры Еўрарадыё (паўтор — 8, 9 і 10 верасня ў 9.30 раніцы). Відэаверсія праграмы з'явіцца пазней на нашым сайце.

Першая дыскусія, якая з'явіцца ў нашым эфіры ў панядзелак у 21.30, будзе прысвечаная палітычнай сітуацыі ў Беларусі. У якасці экспертаў выступілі журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук, карэспандэнт Радыё Свабода Віталь Цыганкоў, палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі і галоўны рэдактар часопіса "Беларускі штогоднік" Валерыя Касцюгова.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі