Пачаўся фестываль беларуcкага кіно Bulbamovie

У праграме фэсту: майстар класы, паказ конкурсных фільмаў, калектыўнае спажыванне бульбы, абвяшчэнне пераможцаў конкурснай часткі і ўручэнне статуэтак, канцэрт гуртоў AKUTE і NO LOGO і шмат іншага.





У конкурснай частцы фестывалю прымаюць удзел 16 фільмаў. Яны змагацца за наступныя узнагароды: залатая бульба (2500 злотых),  срэбная бульба (1500 злотых), бронзавая бульба (1000 злотых).





Таксама сёлета гледачы будуць мець выключную магчымасць выбраць найлепшы фільм у катэгорыі “Узнагарода публікі”.