Па справе "Салігорскай гульні" сілавікі прыйшлі да мінскага школьніка

"Агрэсіўнасць замежнага сватынгу зрынула ў шок нават праваахоўнікаў"

"Агрэсіўнасць замежнага сватынгу зрынула ў шок нават праваахоўнікаў" / pixabay.com

Па справе "Салігорскай гульні" сілавікі прыйшлі да мінскага школьніка. Следчы камітэт паведамляе, што 15-гадовы хлопец стаў ахвярай сватынгу. Распачатая крымінальная справа.

Напярэдадні ў Салігорску ў закрытых групах у сацсетках была распаўсюджаная інфармацыя аб падрыхтоўцы "ўзброеных нападаў на мясцовыя школы". Сілавікі ўстанавілі асобу падлетка, ад імя якога была рассылка паведамленняў. Адзначаецца, што школьнік "не чакаў візіту супрацоўнікаў міліцыі", ён нічога не ведаў пра рассылку. Паведамленні рассылаліся з "абаненцкага нумара замежнай дзяржавы".

Высветлілася, што днямі мінскаму школьніку, які захапляецца камп'ютарнымі гульнямі, прыйшло паведамленне з заклікам уступіць у закрыты гульнявы чат горада Салігорска, якое ён праігнараваў. Менавіта ў гэтым канале і выяўленыя паведамленні ад імя сталічнага школьніка аб падрыхтоўцы ўзброенага нападу на мясцовыя школы, падкрэслівае СК.

Сватынг — гэта спроба ўвядзення ў зман праваахоўнікаў, калі падстаўляецца пэўны чалавек, які не мае ніякага дачынення да справы. СК РБ піша, што "агрэсіўнасць замежнага сватынгу зрынула ў шок нават праваахоўнікаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі