Па Беларусі "гуляе" 300 тысяч скрадзеных і згубленых пашпартоў

300 тысяч скрадзеных, згубленых ці не здадзеных у сувязі са смерцю ўладальніка пашпартоў "гуляе" па Беларусі. Гэтую лічбу назваў намеснік начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Анатоль Ланін.  Ён мяркуе, што практычна кожны з пашпартоў можа быць выкарыстаны махлярамі.

Аднак кантроль за страчанымі і скрадзенымі дакументамі ў Беларусі стане больш жорсткім. Са снежня пачынае дзейнічаць прэзідэнцкі указ, паводле якога ўся інфармацыя пра іх на працягу трох дзён накіроўваецца ў органы памежнай службы, паведамляе газета "Рэспубліка". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі