Па 350 рублёў з беларуса: колькі атрымлівае бюджэт з падакцызных тавараў

Акцызы фармуюць значную частку бюджэту / Еўрарадыё
Акцызы фармуюць значную частку бюджэту / Еўрарадыё

За 11 месяцаў 2021 года бюджэт атрымаў па 350 рублёў з кожнага беларуса ў выглядзе акцызаў. Усяго паступленні склалі 3,3 млрд рублёў, падлічылі аналітыкі "Нашы грошы". У 2022 годзе, згодна з планамі ўладаў, усе даходы бюджэту павінны скласці 27,8 млрд рублёў.

Акцызы ставяцца да ўскосных падаткаў. Гэта спецыяльная надбаўка да цаны тавару. Мы можам не звяртаць увагі на тое, што адлічваем больш высокія падаткі, купляючы некаторыя віды тавараў. У Беларусі акцызным падаткам абкладаецца алкаголь, тытунь і аўтамабільнае паліва.

Мы плацім іх кожны раз, калі запраўляем машыну, палім або выпіваем, — падсумоўваюць "Нашы грошы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі