OZ.by патлумачыў, чаму "Паўстанне мас" знікла з каталогу

OZ.by патлумачыў, чаму "Паўстанне мас" знікла з каталогу

Кніга "Паўстанне мас" іспанскага філосафа Хасэ Артэгі-і-Гасэта знікла з продажу ў некалькіх беларускіх інтэрнэт-крамах. Яна карысталася попытам пасля таго, як яе ў адкрытым інтэрв'ю TUT.by згадаў фаварыт цяперашняй прэзідэнцкай кампаніі Віктар Бабарыка. Але з раніцы 24 чэрвеня набыць яе стала немагчыма.

"На жаль, пазіцыя знятая з продажу і ў дадзены момант да замовы не даступная з прычыны заканчэння накладу ў нашага пастаўшчыка. У сувязі з гэтым тавар аўтаматычна быў выдалены з каталога", — патлумачылі гэта ў адказ на зварот на буйной інтэрнэт-пляцоўцы OZ.by.

Існуе меркаванне, што Бабарыка згадаў "Паўстанне мас" памылкова. У кнізе не гаворыцца пра тое, што народ можа паўстаць супраць уладаў, напрыклад, у выпадку фальсіфікацыі выбараў. Але словы "паўстанне" і "Бабарыка" ў адным абзацы зрабілі сваю справу. Набыць "Паўстанне мас" праз інтэрнэт у Беларусі цяпер можна хіба што ў электронным выглядзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі