Нью-Ёрк рыхтуецца да наймацнейшай у сваёй гісторыі снежнай буры

На паўночны ўсход ЗША насоўваецца моцная снежная бура. Паводле прагнозаў метэаролагаў, у бліжэйшыя два дні ў некаторых раёнах можа выпасці да паўтара метраў снегу. Мэр Нью-Ёрка Біл дэ Блазіа папярэдзіў, што бура можа апынуцца “наймацнейшай у гісторыі гэтага гораду”, паведамляюць замежныя СМІ.

Кіраўнік гораду папрасіў мясцовых жыхароў быць пільнымі, не карыстацца асабістым аўтатранспартам і параіў не выходзіць на вуліцу без неабходнасці. Апроч таго, дэ Блазіа заклікаў грамадзян прыглядзець за сваімі суседзямі, асабліва калі яны з’яўляюцца людзьмі сталага веку.

Бура, як чакаецца, закране штаты Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Канэкцікут, Пенсільванію, Масачусэц і Мэн. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, цыклон адступіць увечары 27 студзеня.

Мясцовыя жыхары закупаюць прадукты і неабходныя тавары — ліхтарыкі і батарэйкі. Авіякампаніі адмяняюць сотні рэйсаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі