"Нёман" перамог "Юнацтва" і выйграе ў серыі з лікам 3:1
!["Нёман" перамог "Юнацтва" і выйграе ў серыі з лікам 3:1](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/41l8lksqdfe.jpg.webp?itok=dOWsK_vf)
"Нёман" перамог у Мінску "Юнацтва" ў авертайме — 2:1 (0:0, 1:0, 0:1, 1:0) і выйграе ў фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі ў Экстралізе з лікам 3:1. Для таго, каб стаць чэмпіёнам, гродзенцам трэба атрымаць яшчэ адну перамогу. 4 красавіка "Нёман" прымае "Юнацтва" на сваёй пляцоўцы, пачатак а 19-й гадзіне.
Гродзенскі "Нёман" — дзейны чэмпіён Экстралігі. Летась у фінале таксама было абыгранае мінскае "Юнацтва".