Нямецкі ўніверсітэт памылкова адлічыў усіх студэнтаў і звольніў выкладчыкаў

Як піша "Комсомольская правда", у панядзелак абсалютна ўсе студэнты і выкладчыкі атрымалі непрыемнае паведамленне пра адлічэнне і звальненні з навучальнай установы. Згодна з ім, роўна праз 12 дзён вучні і выкладчыкі пазбаўляліся доступу да анлайн-сэрвісаў ВНУ і мусілі быць выкрасленыя з універсітэцкай базы. Апавяшчэнні пра адлічэнне прыйшлі па электроннай пошце на 42 тысячы адрасоў.


 
Аднак выявілася, што ніхто нікога не адлічвае, а паведамленне — банальная памылка. Прычынай непаразумення стаў збой у працы праграмнага забеспячэння ўніверсітэта.


 
Кіраўніцтва ВНУ прынесла прабачэнні ўсім, хто атрымаў гэты ліст.



Фота — baumanec.bmstu.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі