Вы тут

Нумар Naviband на "Еўрабачанне" рыхтуе ўкраінская каманда

Фота Еўрарадыё

Прадстаўнікі Беларусі на "Еўрабачанні-2017" Naviband далі прэс-канферэнцыю ў рэдакцыі "Камсамольскай праўды" ва Украіне. Падчас яе Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка распавялі падрабязнасці нумара, з якім з'явяцца на сцэне конкурса ў Кіеве. 

Па словах музыкаў, падрыхтоўкай нумара займаецца ўкраінская каманда прафесіяналаў, якая рыхтавала да выступу Злату Огневіч і Джамалу. Гэта харэограф Таццяна Астраверх, стыліст Джамалы Дзмітрый Курата а таксама рэжысёрская група.  Будавацца нумар будзе вакол палёту, што, на думку ўдзельнікаў гурта, адпавядае іх песні. На сцэне Ксюша і Арцём выступяць удвох (без бэнду), але разам з чатырма бэк-вакалістамі (трыа "Біятрыс" і Міхаіл Сасуноў).

"Нам падабаецца медыя-прастора Украіны, як развіваюцца музыкі, якія матэрыялы выходзяць, таму мы і вырашылі рыхтаваць нумар у Кіеве", ― кажуць музыкі. 

Рэпетыцыі дуэта адбываюцца ў Кіеве, куды ім даводзіцца часта лятаць. У Мінску Ксюша і Арцём наведваюць урокі вакалу ў Вольгі Драздовай. Усе выдаткі ўдзелу гурта ў конкурсе ўзяла на сябе Белтэлерадыёкампанія. Прома-мэнэджар гурта ― Сяргей Андрыянаў.

Naviband з вядучым "Еўрабачання-2017" Цімурам Мірашнічэнкам і піяр-мэнэджарам Сяргеем Андрыянавым

Naviband выступяць у другім паўфінале "Еўрабачання" 11 траўня пад нумарам 15.

23 красавіка музыкі сыграюць акустычны канцэрт у мінскім Палацы прафсаюзаў, які стане "провадамі" Naviband на конкурс у Кіеў.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі