Вы тут

Новыя правілы футбола: карткі трэнерам і забарона ставаць у сценку саперніка

Фота з архіву

Міжнародны савет футбольных асацыяцыяў IFAB 2 сакавіка зацвердзіў змены ў правілы гульні ў футбол. Радыкальных навінаў не будзе, але некаторыя новыя моманты з’явяцца і пачнуць дзейнічаць з 1 чэрвеня.

Сярод такіх навінаў — поўная забарона дакранання рукой да мяча гульцом, які забіў гол або стварыў голевы момант. Фолам будзе лічыццца нават ненаўмыснае дакрананне.

Заменены гулец цяпер будзе сыходзіць з поля праз бліжэйшую бакавую лінію і не мусіць ісці да цэнтра. Гэта дазволіць зэканоміць час.

Гульцы атакуючай каманды падчас выканання штрафных болей не могуць ставаць у сценку, якую выстаўляе іх сапернік. Мінімальная адлегласць мусіць скласці 1 метр. Сваю сценку паміж мячом і сценкай саперніка яны выстаўляць могуць.

Жоўтыя і чырвоныя карткі будуць выдаваць не толькі гульцам, але і трэнерам, у тым ліку за непрыстойныя паводзіны. Калі мяч трапіць у арбітра, то будзе прызначацца спрэчны мяч.