Новыя кошты на АЗС: паліва зноў даражэе на 1 капейку

Новыя кошты на АЗС: паліва зноў даражэе на 1 капейку

З 19 траўня ценнікі на АЗС чарговым разам змяняюцца: усе віды паліва даражэюць на 1 капейку. Такое рашэнне прыняў канцэрн "Белнафтахім". Змена рознічных коштаў адбываецца практычна кожны тыдзень.

У канцэрне гэта тлумачаць патрэбай кампенсаваць выдаткі НПЗ, для якіх кошт расійскай нафты вырас з пачатку года на 19,4%, у той час як цэны на запраўках падняліся толькі на 7,8%.

Цяпер кошты будуць такія: АІ-92-К5-Еўра — 1,56 руб., АІ-95-К5-Еўра — 1,67 руб., АІ-98-К5-Еўра — 1,88 руб., ДП — 1,67 руб.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі