Вы тут

Галоўным трэнерам БАТЭ стаў Аляксандр Міхайлаў

Аляксандр Міхайлаў / fcbate.by

Новым галоўным трэнерам ФК БАТЭ стаў Аляксандр Міхайлаў. Дагэтуль 37-гадовы спецыяліст працаваў з дублем каманды. З ім падпісаны двухгадовы кантракт, паведамляе клубная прэс-служба.

Відаць, прызначэнне Міхайлава, які яшчэ не трэніраваў галоўныя каманды, можа расчараваць заўзятараў барысаўчан. У яго трэнерскі штаб увайшлі Сяргей Зеневіч, Раман Кірэнкін і Павел Шмігера.

Летась галоўным трэнерам БАТЭ быў Віталь Жукоўскі. Каманда ўзяла толькі срэбра ў чэмпіянаце. З трэнерам кантракт не працягнулі.

Трэнерскі штаб БАТЭ / fcbate.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.