Новы сезон серыяла "Шэрлак" пачнецца 1 студзеня 2017 года

Новы сезон серыяла "Шэрлак" пачнецца 1 студзеня 2017 года

Новы сезон папулярнага серыяла "Шэрлак" пачнецца 1 студзеня 2017 года. У ім будзе толькі тры серыі. Першы эпізод мае назву "Шэсць Тэтчар" (The Six Thatchers). Як адзначае meduza.io, назва адсылае да апавядання Артура Конана Дойля "Шэсць напалеонаў". Раней стваральнікі серыяла распавядалі, што чацвёрты сезон серыяла будзе самым "цёмным".

Першы сезон "Шэрлака" выйшаў у 2010 годзе. Яго дзеянне адбываецца не ў мінулым (за выключэннем аднаго спецвыпуску), а ў сучаснасці. Бенедыкт Камбербэтч і Марцін Фрыман атрымалі некалькі ўзнагарод за выкананне роляў Шэрлака Шолмса і Доктара Ватсана адпаведна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі