Новы раунд перамоваў кантактнай групы па Украіне пройдзе ў Мінску

Чарговы раунд перамоваў кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне і яе працоўных падгруп пройдзе сёння ў Мінску. Як і раней, адным з асноўных пытанняў стане ўзгадненне дакумента аб адводзе ўзбраенняў меней за 100 міліметраў у зоне ўзброенага супрацьстаяння ўкраінскіх ваенных і прарасійскіх сепаратыстаў.

Папярэдняя сустрэча адбылася 3 жніўня. Тады бакі болей за 12 гадзінаў абмяркоўвалі праект дакумента, але не змаглі яго парафіраваць. На наступны дзень падгрупа па бяспецы працягнула перамовы па гэтым пытанні: пасяджэнне зноў зацягнулася амаль на 12 гадзінаў, але ні да чаго не прывяло.

Паводле крыніцаў, блізкіх да перамоўных працэсаў, сённяшняе пасяджэнне пачнецца пасля апоўдні ў “Прэзідэнт-гатэлі”, паведамляе ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі