Вы тут

Новы расійскі амбасадар прыедзе ў Мінск 2 чэрвеня

Дзмітрый Мезенцаў / zondnews.ru

Новы расійскі амбасадар Дзмітрый Мезенцаў адправіцца ў Беларусь ужо 2 чэрвеня. Пра гэта распавёў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі пасля перамоваў з кіраўніком беларускай дыпламатыі Уладзімірам Макеем

Папярэдні амбасадар Расіі Міхаіл Бабіч быў адкліканы амаль месяц таму, 30 красавіка. Паведамляецца, што Мезенцаў прысутнічаў на сённяшняй сустрэчы міністраў у Маскве.

Цяпер абавязкі паверанага ў справах расійскай амбасады часова выконвае дарадца-пасланнік Уладзімір Андрэеў.