Новы моцны землятрус адбыўся ў Японіі

Землятрус адбыўся ў 300 кіламетрах ад узбярэжжа Японіі. Сейсмолагі чакалі цунамі, аднак яно было невялікім, з вышынёй хваляў у 30 сантыметраў. Разбурэнняў і ахвяраў не было, але падземныя штуршкі адчуваліся на тэрыторыі краіны.



Першапачаткова метэаралагічная служба Японіі прагназавала цунамі з вышынёй хваляў да аднаго метру. Пра гэта папярэджвалі жыхароў прыбярэжных раёнаў. Была абвешчаная эвакуацыя сярод супрацоўнікаў атамнай станцыі “Фукусіма-1”, якія займаюцца ліквідацыяй наступстваў катастрофы 2011 года. Ніякіх пашкоджанняў на станцыі ў выніку землятрусу не зафіксавана, паведамляюць інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі