Новы мінскі гатэль сусветнага брэнду будзе рабіць рэкламу па-беларуску

Гатэль сусветнага брэнда Hilton — DoubleTree by Hilton Minsk, — адкрыццё якога ў беларускай сталіцы плануецца напачатку наступнага года, будзе рабіць рэкламную прадукцыю на беларускай мове. Гэта, бадай што, першая такая ініцыятыва ў айчынным гатэльным бізнэсе, паведамляе tio.by

Вось як выглядае адзін з рэкламных тэкстаў новага гатэля:

“У DoubleTree by Hilton мы вернем у вашу вандроўку пяшчоту чалавечага дотыку. Усё пачынаецца з цёплага прыёму з шакаладным печывам падчас рэгістрацыі. Далей наш клопат будзе суправаджаць вас ва ўсім — ад раскошнага камфорту падчас сну на нашых ложках Sweet Dreams by DoubleTreeTM да нашага высокакваліфікаванага персанала, які заўсёды імкнецца загадзя адчуць і задаволіць усе вашы жаданні дзеля таго, каб знаходжанне ў нашым атэлі адпавядала самым смелым чаканням. Зазірніце да нас! У нас заўсёды ёсць печыва з вашым імем”.

Гэталь будзе таксама рабіць рэкламу на іншай мове.

Фота: realt.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі