Вы тут

Новы міністр абароны: асноўнае — навучанне таму, што неабходна на вайне

Падчас прызначэнняў / president.gov.by

Новы міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін распавёў пра прыярытэты сваёй працы на новай пасадзе. Былы камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання стаў міністрам 20 студзеня. Ён замяніў Андрэя Раўкова, які ўзначаліў Саўбез.

Хрэнін заявіў, што найперш збіраецца працаваць з людзьмі. "У грамадстве ёсць вялікі запыт на справядлівасць і чэснасць,цытуе яго словы БЕЛТА. — Асноўнае — гэта людзі, захаванне кадравага патэнцыялу".

Новы міністр абароны кажа, што прыярытэтная задача — "навучанне асабістага складу таму, што неабходна на вайне". Яшчэ важная задача — наяўная вайсковая тэхніка павінна быць гатовая да выкарыстання. Па словах Хрэніна, калі ў беларускім войску "будуць гатовыя людзі і будзе тэхніка, то нам ніякая пагроза не страшная".

Таксама ў панядзелак кіраўніком Генштаба быў прызначаны першы намеснік начальніка штаба Аляксандр Вальфовіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Віктар Хрэнін / БЕЛТА