Вы тут

Міністрам абароны стаў Хрэнін, а кіраўніком Генштаба — Вальфовіч

Віктар Хрэнін / grodnonews.by

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка правёў прызначэнні ў сілавым блоку. Кіраўніком Саўбезу замест Станіслава Зася, які цяпер працуе генсекам АДКБ, стаў Андрэй Раўкоў, ужо экс-міністр абароны. Міністрам абароны прызначаны камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Віктар Хрэнін, кіраўніком Генштаба — першы намеснік начальніка штаба Аляксандр Вальфовіч.

Хрэніну 48 гадоў. Ён — ураджэнец Навагрудка. Скончыў Усурыйскую сувораўскую вучэльню і Омскую вышэйшую агульнакамандную вучэльню, а ў 2005-м — Вайсковую акадэмію Беларусі.

Вальфовіч нарадзіўся ў Расіі, у Казані. Аднак школу скончыў у 1980-х у Барысаве, дзе служыў яго бацька. Аляксандр Вальфовіч — выпускнік Ваеннай акадэміі Генштаба Узброеных сіл Расіі.

"І Хренін, і Вальфовіч — гэта людзі аднаго калібра, людзі падрыхтаваныя, казаў Лукашэнка. — Я ўважліва вывучаў іх біяграфіі: яны паралельна прайшлі той жа шлях... Яны і ўзводамі камандавалі, і ротны вопыт, і батальёна".

Па словах кіраўніка дзяржавы, вывучаліся і адмоўныя заключэнні па кандыдатах на пасады. Але станоўчыя апынуліся больш важкімі.

Аляксандр Вальфовіч / belvpo.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.