Новы корпус рэактара беларускай АЭС пройдзе тэхнічную экспертызу

Новы корпус рэактара беларускай АЭС пройдзе тэхнічную экспертызу

Новы корпус рэактара беларускай АЭС пройдзе тэхнічную экспертызу. Патрэба ў гэтым узнікла пасля здарэння ў Талачынскім раёне, дзе ў ноч з 25 на 26 снежня падчас транспарціроўкі па чыгунцы на адной з станцый была закранутая апора кантактнай сеткі (сцвярджаецца, што да яе дакрануўся ахоўны металічны транспартны кажух). Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларуская атамная электрастанцыя", дбайную экспертызу, "у адпаведнасці з дзейнымі нормамі і правіламі", правядуць на прыбыцці корпуса на пляцоўку будаўніцтва станцыі ў Астравецкім раёне.

Паведамляецца, што транспарціроўка новага корпуса рэактара з Расіі адбываецца па чыгунцы ў суправаджэнні прадстаўніка завода-вытворцы "АЭМ-тэхналогіі". Афіцыйна заяўлена, што пасля здарэння ў Талачынскім раёне пашкоджанняў на корпусе рэактара не выяўлена.

Беларускі бок запатрабаваў у расійскага боку замяніць першы корпус рэактара пасля здарэння, якое адбылося на будаўнічай пляцоўцы АЭС у ліпені. Шматтонная металічная канструкцыя "саслізнула на грунт" з вышыні некалькіх метраў. Таксама сцвярджалася, што пашкоджанняў на корпусе няма, але беларускі бок выказаў жаданне яго замяніць на новы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі