Вы тут

Новага кіраўніка Інтэрпола абвінавачваюць у датычнасці да катаванняў — СМІ

Ахмед Насэр Аль-Раісі / twitter.com/interpol_hq​

Міжнародную арганізацыю крымінальнай паліцыі (Інтэрпол) узначаліў генерал-маёр МУС Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Ахмед Насэр Аль-Раісі, паведамляе арганізацыя ў Twitter у чацвер.

Паводле звестак Deutsche Welle, новага кіраўніка Інтэрпола абвінавачваюць у тым, што ён датычны да адвольных арыштаў і катаванняў затрыманых. Судовыя пазовы па гэтых абвінавачваннях пададзеныя супраць Аль-Раісі ў 5 краінах. У сувязі з гэтым DW спасылаецца на выданне The Daily Mail, якое прыводзіць гісторыю брытанскага навукоўца Мэцью Хеджэса.

Хеджэса затрымалі ў ААЭ у 2018 годзе па ілжывым абвінавачанні ў шпіянажы. У турме навукоўца трымалі ў кайданках, яму не давалі спаць, змушалі прымаць розныя медпрэпараты. Пасля вызвалення Хеджэс падаў пазоў супраць чатырох чыноўнікаў ААЭ, уключаючы Аль-Раісі.

Новы прэзідэнт Інтэрпола будзе выконваць свае абавязкі 4 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.