Вы тут

Беларуска з эскорт-паслуг дапамагла раскрыць “карупцыйныя схемы Крамля” (відэа)

"Наста Рыбка". Фота з сацыяльных сетак.

Дзяўчына з Бабруйска, якая называе сябе “Наста Рыбка”, дапамагла раскрыць “карупцыйныя схемы Крамля”. 8 лютага на YouTube-канале Аляксея Навальнага, расійскага апазіцыянера і кіраўніка Фонду барацьбы з карупцыяй, з'явілася новае расcледаванне. У ім Навальны распавядае, як стала вядома сувязь расійскага алігарха Алега Дзерыпаскі і намесніка старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Сяргея Прыходзькі. Праўда, дапамагла дзяўчына ў расследванні сама таго не ведаючы. “Наста Рыбка”, як паведамляе Навальны, працуе ў эскорт-паслугах і не саромеецца выкладаць фотаздымкі з "працы" ў свой Instagram. Менавіта ён дапамог ФБК выйсці на след Дзерыпаскі і Прыходзькі. А да таго ж шмат цікавага было знойдзена ў кнізе дзяўчыны з Бабруйска, якую Навальны цытаваў.