Ноэль Галахер раскажа пра свежую кружэлку ў Фэйсбуку

Ноэль Галахер збіраецца распавесці пра новы альбом свайго сольнага праекта Noel Gallagher’s High Flying Birds. Для гэтага 13 кастрычніка музыка зладзіць невялікую прэс-канферэнцыю для карыстальнікаў Фэйсбука.


Для таго, каб пагаварыць з музыкам, трэба напісаць у яго на старонцы паведамленне з хэш-тэгам #NoelGallagherFBLive.


Нагадаем, дэбютнік Noel Gallagher’s High Flying Birds выйшаў 3 гады таму і атрымаў добрыя водгукі як ад крытыкаў, так і ад прыхільнікаў Oasis.

Паводле apelzin.ru

Фота: musicfeeds.com.au

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі