Вы тут

Ніякіх Гучы: улады забаранілі сэканд-хэндам гандляваць новай вопраткай

Крама сэканд-хэнд / velvet.by

Крамы сэканд-хэнд з гэтага часу не могуць прадаваць новую вопратку. Гэта вынікае з новай пастановы Саўміна, падпісанай 30 снежня 2020-га года. Згодна з ёй не дапускаецца продаж "у адным гандлёвым аб'екце былых ва ўжыванні і новых футравых вырабаў, абутку, адзення швейнай і трыкатажнай (за выключэннем новых швейных і трыкатажных бялізнавых вырабаў), у адным таварным аддзеле (секцыі) былых ва ўжыванні тавараў (за выключэннем букіністычных выданняў).

Новаўвядзенне — вынік барацьбы з сэканд-хэндами кіраўніцы "Беллегпрама" Таццяны Лугіной. У сакавіку 2020-га на дзяржканале яна заявіла, што выступае "за сумленную канкурэнцыю" і заклікала ўлады калі не зачыніць "сэканды", то хаця б прыбраць іх з цэнтральных вуліц і буйных гарадоў.

— Нашы людзі чамусьці лічаць, што "Беллегпрам" — гэта кепска, а сэканд-хэнд — гэта модна. Мы хочам купіць еўрапейскую вопратку, а чаму мы хочам менавіта яе, а не сваё? абуралася Таццяна Лугіна.

На яе думку, "краіна не можа ператварыцца ў сметніцу для б/у адзення".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.