Ні мужчына, ні жанчына: У Нямеччыне прызналі ніякі пол

Новы закон, які ўступіў у сілу 1 лістапада, дазволіць бацькам дзяцей з прыкметамі і мужчынскага, і жаночага полу, не запаўняць гэтую графу ў пасведчанні аб нараджэнні. Нямецкі савет па этыцы правёў даследаванне і зрабіў выснову, што правы гермафрадытаў павінны быць абароненыя.

У новым законе гаворыцца, што “калі не прадастаўляецца магчымасці вызначыць пол дзіцяці, ён павінен быць зарэгістраваны без гэтага статусу”.

Па афіцыйных дадзеных, з 2007 года ў Нямеччыне нараджаецца як мінімум 150 дзяцей-гермафрадытаў штогод, паведамляюць інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі