Вы тут

Незалежная журналістка атрымала поштай два пратаколы

Фота: belsat.eu

Незалежная журналістка Кацярына Андрэева атрымала поштай два адміністратыўныя пратаколы. Яны тычацца стрымаў, якія яна вяла з акцыі пратэсту 3 ліпеня і са святкавання дня дэсантніка 29 ліпеня. Яе вінавацяць у “парушэннi заканадаўства аб СМІ” (ч.2 арт. 22.9 КоАП) у выглядзе супрацоўніцтва з тэлеканалам Белсат без акрэдытацыі МЗС.

Як адзначаецца ў пратаколе за акцыю 3 ліпеня, журналістка нібыта падрыхтавала відэасюжэт для “Навінаў” на Белсаце, хаця такой праграмы на тэлеканале не існуе, а відэасюжэт Кацярына Андрэева не рыхтавала — яна толькі вяла стрым з мітынгу.

Кацярыне Андрэевай пагражае па 50 базавых велічынь (1150 рублёў) штрафу па кожнаму з пратаколаў. Дата суду пакуль невядомая.

Журналістку не ўпершыню пераследуюць за прафесійную дзейнасць. Так, 12 сакавіка Кацярына Андрэева была затрыманая ў Оршы пасля “маршу недармаедаў”, з якога вяла стрым, і правяла ноч за кратамі. На наступны дзень Аршанскі гарадскі суд прысудзіў ёй штраф у памеры 30 базавых велічынь за “непадпарадкаванне міліцыі” і “парушэнне закону аб СМІ”.

4 траўня суд Савецкага раёна Мінску завочна прысудзіў журналістцы штраф у памеры 45 базавых велічынь за працу на “маршы недармаедаў” у Брэсце 5 сакавіка.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Фота са старонкі Аляксея Мельнічка ў "Фэйсбуку"
На фота: У першым шэрагу злева направа Любоў Санкевіч, Тамара Сяргей, Валянціна Каваленка, Тамара Федаровіч. У другім шэрагу — Тамара Грыневіч з маці.