Невядомыя паламалі крыжы на месцы сталінскіх расстрэлаў пад Віцебскам

Невядомыя паламалі крыжы на месцы сталінскіх расстрэлаў пад Віцебскам

На братніх магілах ахвяраў сталінскіх рэпрэсій пад Віцебскам невядомыя вандалы зламалі надмагільныя крыжы, пішуць "Народныя навіны Віцебска". Масавае пахаванне размяшчаецца каля вёскі Хайсы.

Напярэдадні Дзядоў удзельнікі грамадзянскай ініцыятывы "Хайсы" прыехалі добраўпарадкаваць месца расстрэлаў і пабачылі сляды вандалізму. Дзевяць з 23 крыжоў каля магільных ямаў, былі паламаныя, частка з іх валялася на зямлі.  

У кастрычніку ў Хайсах невядомыя вандалы паламалі два крыжы і пашкодзілі шыльды з надпісам "Месца сталінскіх расстрэлаў". Як распавядала Еўрарадыё, некалькі дзён таму актывісты ўпарадкавалі мемарыял, аднак пасля гэтага вандалы зноў паламалі крыжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі