Вы тут

Netflix адклаў працу над фільмам з Уілам Смітам

Уіл Сміт на прэміі "Оскар-2022"

Netflix адклаў працу над фільмам з Уілам Смітам. Гэта ўжо другі фільм з акцёрам, вытворчасць якога прыпынілі пасля пасля інцыдэнту на "Оскары-2022", дзе ён ударыў коміка Крыса Рока.

Паводле крыніц THR, гаворка пра фільм Fast and Loose. Пакуль незразумела, ці адменяць яго поўнасцю або заменяць галоўнага акцёра.

Сміт раней папрасіў прабачэння ў Рока. Акцёр пасля інцыдэнту добраахвотна пакінуў амерыканскую кінаакадэмію. Аднак студыі Sony Pictures гэтага было недастаткова: яна прыпыніла працу над чацвёртай часткай "Дрэнных хлопцаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.