Некаторым беларускім алімпійцам дазволілі ўжываць забароненыя рэчывы

Забароненыя рэчывы змогуць ужываць больш за 10 беларускіх спартсменаў, якія паехалі на Алімпіяду ў Пекін. Яны атрымалі адпаведны дазвол і будуць гэта рабіць у тэрапеўтычных мэтах. Як адзначыў дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Мікалай Кучынскі, паводле Сусветнага антыдопінгавага кодэксу, спартсмен мае права атрымаць любое неабходнае лячэнне, у тым ліку і з ужыццём забароненых рэчываў і метадаў, калі гэтага патрабуе стан яго здароўя.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі