Нецвярозы кіроўца зладзіў аварыю і пабурыў плот

Кіроўца спачатку ўрэзаўся ў іншую машыну, якая стаяла ў 100 метрах ад прыватнага дому, а пасля пабурыў плот і зламаў два пралёты агароджы. У ягонай крыві было 2,15 праміле алкаголю, што лічыцца вельмі высокім паказнікам. Адметна, што сёлета ён ужо трапляў у “п’янае ДТЗ” і быў пазбаўлены правоў на тры гады.





Вінаваты ў аварыі быў у неадэкватным стане і не змог патлумачыць інспектарам ДАІ нічога ўцямнага. Сказаў толькі, што нідзе не працуе. Цяпер на яго завялі крымінальную справу, паводле якой кіроўцу пагражае канфіскацыя аўтамабіля, інфармуе БЕЛТА.