Названыя самыя экзатычныя краіны, якія наведалі турысты з Беларусі

Названыя самыя экзатычныя краіны, якія наведалі турысты з Беларусі

Названыя самыя экзатычныя краіны, якія наведалі арганізаваныя турысты з Беларусі ў 2017 годзе. У Статыстычным аглядзе, які Белстат падрыхтаваў да Сусветнага дня турызму, згадваецца, што летась такіх падарожнікаў было больш за 727 тысяч. Беларусы наведалі 117 краін свету. Сярод іх ёсць і экзатычныя, да якіх дабраліся толькі асобныя нашы землякі. Напрыклад, у Коста-Рыку і Малі патрапілі толькі па 2 турысты з Беларусі, у М'янму і Перу — па 5, у Чылі і Ямайку — па 6 чалавек. На Філіпінах адпачывалі 90 беларусаў, на Сейшэлах — 66, у Аўстраліі — 47, на Фарэрскіх астравах — 37, у Новай Зеландыі — 35 чалавек.

Найбольш турыстаў з Беларусі летась наведалі Турцыю (больш за 140 тысяч), Егіпет (амаль 124 тысячы), Украіну (больш за 91 тысячу), Балгарыю (каля 62 тысяч), Расію (амаль 47 тысяч), Польшчу (каля 36 тысяч), Іспанію (больш за 31 тысячу), Грэцыю (амаль 28 тысяч), Чарнагорыю (больш за 19 тысяч), Чэхію (каля 15 тысяч).

У сярэднім турысты з нашай краіны знаходзяцца за мяжой 8 дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі