Названая дата выхаду апошняга сезону "Гульні тронаў" (відэа)

Названая дата выхаду апошняга сезону "Гульні тронаў" (відэа)

Названая дата выхаду апошняга сезону папулярнага серыялу ў жанры фэнтэзі "Гульня тронаў". Адбудзецца гэта 14 красавіка 2019 года, інфармуе ў Twitter тэлеканал НВО. У відэароліку можна пабачыць "караля Поўначы" Джона Сноў і яго зводных сясцёр Сансу і Ар'ю Старк, якія ідуць па магільным склепе сваіх продкаў, чуюць іх галасы. І раптам бачаць... надмагільныя скульптуры саміх сябе. Няйнакш, Джон, Санса і Ар'я падарожнічалі па часе.

Серыял “Гульня тронаў” выходзіць з вясны 2011 года. Ён створаны паводле цыкла раманаў пісьменніка Джорджа Марціна “Песня лёду і полымя”. На прыдуманых кантынентах ідзе працяглая і крывавая барацьба за ўладу. У фінале 7-га сезона праз вялізную сцяну прарвалася армія "зомбі", якая знішчае ўсё жывое на сваім шляху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі