Назіральніка папрасілі сысці з участка: сваім выглядам вы пужаеце наведвальнікаў

Назіральнік Аляксей Галубовіч, якога могуць пазбавіць акрэдытацыі / vk.com
Назіральнік Аляксей Галубовіч, якога могуць пазбавіць акрэдытацыі / vk.com

5 жніўня на выбарчым участку №69, размешчаным у аграгарадку Міханавічы, незалежныя назіральнікі налічылі ў 6,6 раза менш тых, хто прагаласаваў, чым камісія. Па словах назіральніка Віталя Каспяровіча, у будынак бібліятэкі, дзе размешчаны ўчастак, з 10 гадзін раніцы і да 19 вечара зайшло 28 чалавек. Колькасць тых, хто прагаласаваў на ўчастку, не магла быць большай за колькасць тых, хто зайшоў у будынак. Але ў пратаколе, падпісаным камісіяй, у графе "тыя, хто прагаласаваў" стаіць лічба 186.

— Нас папярэдзілі, што назіральнікаў шмат, 11 чалавек было на той момант. Адпаведна, мы не можам усе разам там знаходзіцца, — расказвае Віталь Каспяровіч. — Мы знаходзіліся за тэрыторыяй, таму што з самой тэрыторыі нас выганялі. Прыязджала старшыня выканкама разам з начальнікам РАУС і міліцыянерам, і на падставе таго, што гэта тэрыторыя дзяржустановы, а таксама на падставе таго, што я пужаю сваім выглядам наведвальнікаў, і на іншых падставах выгналі нас з тэрыторыі. Таму нам даводзілася знаходзіцца за тэрыторыяй і весці назіранне літаральна "з кустоў".

У бібліятэцы працуе ксеракопія дакументаў і абанемент, таму мы не можам ведаць, прыходзіў чалавек у бібліятэку ці галасаваць. Але мы ўсё роўна адзначалі ўсіх, хто ўчора заходзіў. Увогуле ў нас атрымалася каля трыццаці чалавек, а ў камісіі ўвечары было запісана ўжо 186.

Назіральнікі не сталі адкладаць сітуацыю да святога ніколі і напісалі заяву ў міліцыю. Праз некаторы час іх захацелі пазбавіць акрэдытацыі.

Наблюдателя попросили уйти с участка: “Своим видом вы пугаете посетителей”

— Выклікалі двух іншых назіральнікаў. Сказалі, што будуць разглядаць іх кандыдатуры на выключэнне. Хоць людзі проста папярэдзілі камісію, што калі яны ўдзельнічаюць у фальсіфікацыі, то гэта парушэнне артыкула такога і такога. Гэтыя словы ўспрынялі як пагрозу.

Па ўсёй Беларусі назіральнікаў на розных падставах выдаляюць з выбарчых участкаў і просяць пакінуць установы, у якіх размешчаны ўчасткі. Дзясяткі валанцёраў кампаніі "Сумленныя людзі" ўжо пазбавіліся акрэдытацыі пасля канфліктаў з праўладнымі назіральнікамі і сябрамі ўчастковых камісій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі