Назіраць за "выбарамі" ў Беларусі будзе місія з АДКБ

Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі

Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі / Еўрарадыё

Назіраць за "выбарамі" ў Беларусі прыедзе місія Парламенцкай асамблеі АДКБ. Летась яна чакана прызнала празрыстым галасаванне за кандыдатаў у парламенты Казахстана і Сербіі.

У Сербіі, нагадаем, пасля выбараў разгарэліся шматлюдныя вулічныя пратэсты. Перамогу правячай "Сербскай прагрэсіўнай партыі" прэзідэнта Аляксандра Вучыча ставяць пад сумнеў. А міжнародныя назіральнікі (не з АДКБ) заявілі, што партыя Вучыча перамагла, дзякуючы адміністрацыйнаму рэсурсу, ангажаванасці медыяў і парушэнням пры галасаванні.

Запрашэнне для місія Парламенцкай асамблеі АДКБ падпісалі Наталля Качанава і Раман Галоўчанка. Таксама да 25 лютага чакаюць назіральнікаў з краін СНД.

А вось АБСЕ на "адзіны дзень галасавання" не запрасілі. З 1996 года арганізацыя не прызнала сумленнай ніводную выбарчую кампанію. Такія "няправільныя" назіральнікі ўладам не патрэбныя, а без своечасовага запрашэння ад афіцыйных асобаў краіны АБСЕ не можа сфарміраваць місію па назіранні за выбарамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі