Найлепшы абаронца Беларусі падпісаў кантракт з "Аўтамабілістам"

Хаця Антонаў з'яўляецца выхаванцам васкрасенскага "Хіміка", але практычна ўся яго кар'ера прайшла ў Беларусі. Ён двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны, адзін раз — срэбраным прызёрам. У складзе нацыянальнай зборнай браў удзел у чэмпіянаце свету 2009 год. Як адзначае goals.by, у Антонава багаты досвед выступаў у КХЛ — 118 матчаў за ммнскае "Дынама" ў сезонах 2009-2011.



Два апошнія гады Андрэй гуляў за гродзенскі "Нёман". У мінулым сезоне ён правёў у чэмпіянаце краіны 59 матчаў, набраў 44 ачкі (9+35). Па выніках мінулага сезону Антонаў быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі.



Навабранец "Аўтамабіліста" мае расійскі пашпарт, таму не будзе лічыцца легіянерам.



Фота — goals.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі