Найбагацейшыя людзі свету за тыдзень страцілі 444 мільярда даляраў

Reuters
Reuters

Абвал на сусветных фондавых рынках з-за распаўсюджвання новага каранавіруса за межамі мацерыковага Кітая на мінулым тыдні прывёў да гіганцкіх фінансавых страт у найбагацейшых людзей планеты. У выніку зніжэння кошту акцый сумарнае багацце 500 самых багатых людзей свету скарацілася на 444 мільярда даляраў, падлічыў Bloomberg.

Больш за ўсё за тыдзень страціў ўладальнік Amazon Джэф Безос — 11,9 мільярда даляраў. Далей у рэйтынгу страт ідуць заснавальнік Microsoft Біл Гейтс ($10 млрд), асноўны ўладальнік Louis Vuitton Moet Hennessy Бернар Арно ($9,1 млрд), Ілон Маск ($ 9 млрд), Уорэн Баффет ($8,8 млрд), Амансіё Артэга ($6,8 млрд), Марк Цукерберг ($6,6 млрд), Лары Пейдж ($6,4 млрд), Карлас Слім ($6,3 млрд) і Сяргей Брын ($6,2 млрд).

Багацце ў гэтым годзе скарацілася ў 80% мільярдэраў з топ-500 агенцтва Bloomberg.

У апошні тыдзень захворвальнасць і смяротнасць ад новага каранавіруса ў мацерыковым Кітаі пайшла на спад, тады як па свеце COVID-19 пачаў распаўсюджвацца больш актыўна. Рэзкі скачок захворвання і смяротнасці адзначаны ў Італіі, Паўднёвай Карэі і Іране, першы выпадак зарэгістраваны і ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі