Вы тут

Навукоўцы адкрылі ў Афрыцы новы від прыматаў

Фота: Elena Bersacola

У Афрыцы даследчыкі адкрылі новы від прыматаў — ангольскі карлікавы галаго з сямейства галаговых, піша gazeta.ru. Галоўная адметная рыса жывёлы — гукі, якія яна выдае: нарастаючы шчокат, за якім ідзе шчабятанне. 

Навукоўцы выявілі 36 асобінаў гэтых жывёлаў. Пра іх лад жыцця і харчаванне пакуль што вядома мала. Лясы, у якіх жывуць галаго, знаходзяцца пад пагрозай знішчэння, бо Ангола актыўна займаецца лесанарыхтоўкамі. 

Гэта пяты від прыматаў, адкрыты на тэрыторыі Афрыкі з 2000 года. Даследчыкі перакананыя, што на мацерыку ёсць яшчэ шмат невядомых відаў. У прыватнасці, у Анголе дзікія жывёлы вывучаныя мала. Прычынай гэтага стала грамадзянская вайна, якая ішла тут з 1970 па 2002 год.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі