Навальніца абясточыла 756 населеных пунктаў Беларусі

З-за навальніцы і моцнага ветру 23 ліпеня ў Беларусі было абясточана 756 населеных пунктаў. Па стане на 6.00 24 ліпеня без электразабеспячэння заставаўся 21 населеных пункт, паведамляе МНС.

Парывы ветру дасягалі 21 метра за секунду і прынеслі некаторыя пашкоджанні. Пацярпелі 42 населеныя пункты ў Гомельскай вобласці (Лельчыцкі раён), Гродзенскай вобласці (Навагрудскі, Зэльвенскі, Слонімскі, Ваўкавыскі раёны) і ў Мінскай вобласці (Валожынскі, Любанскі, Мінскі і Пухавіцкі раёны). Тут пашкоджаныя дахі 49 жылых дамоў і 91 сельскагаспадарчага будынка.

У Жыткавічах (Гомельская вобласці) падчас навальніцы з моцнай залевай выпала амаль палова месячнай нормы ападкаў.

Каля вёскі Вязынка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці ад парыву ветру дрэва павалілася на кантактныя правады над чыгункай — рух электрычак прыпыніўся на гадзіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі