Навабранец, які ўцякаў з часці пад Лепелем, рыхтуецца да прысягі

Навабранец, які ўцякаў з часці пад Лепелем, рыхтуецца да прысягі

Салдат-навабранец, які ўцякаў з вайсковай часці ў Лепельскім раёне, рыхтуецца да прысягі. Пра гэта афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Наталля Гаўрусік напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Па яе словах, прычыны адлучкі салдата — асабістыя. Гэтак Гаўрусік пракаментавала каментары ў сацсетках пра тое, што салдат мог уцячы ад дзедаўшчыны. "Не ва ўсіх атрымліваецца адразу прывыкнуць да новага ладу жыцця", — патлумачыла прадстаўніца Мінабароны. 

Як распавядала Еўрарадыё, уначы 11 снежня з вайсковай часці 71327 каля вёскі Заслонава Лепельскага раёна ўцёк салдат-навабранец без зброі. У той жа дзень ён знайшоўся. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі