Вы тут

Настаяцель парафіі паказаў, як выглядае касцёл у Будславе пасля пажару

З раніцы ў сераду прыхаджане планавалі прыйсці ў касцёл, каб прывесці яго ў парадак пасля пажару / старонка Дзмітрыя Дубовіка ў Facebook​

Настаяцель будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook фатаграфіі, зробленыя ўнутры касцёла пасля пажару.

На падлозе бачныя лужыны, на скляпеннях і сценах храма — падцёкі.

Напярэдадні Дзмітрый Дубовік расказваў, што так званы "стары касцёл", які знаходзіцца за алтарнай часткай святыні, полымя не закранула "а вось у касцёле — арган мокры, алтар мокры, мокры ўвесь жывапіс". Яго словы прыводзіць сайт Catholic.by.

Сёння з раніцы прыхаджане планавалі прыйсці ў касцёл, каб прывесці яго ў парадак пасля пажару.

"Унутры поўна вуглёў і вады", — казаў напярэдадні Дзмітрый Дубовік.

Храм загарэўся раніцай у аўторак. З агнём удалося справіцца толькі ў другой палове дня. На дапамогу мясцовым пажарным прыязджалі ратавальнікі са сталіцы. Згарэў дах. Следчы камітэт распачаў па факце пажару 11 мая ў касцёле ў Будславе крымінальную справу. Справа пачатая па артыкуле "Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі асобай, адказнай за іх выкананне" (ч.2 арт. 304 КК РБ). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — 3 гады калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.