Супрацоўнікі ДАІ Мінскага раёна знайшлі аўтара роліка з выратаваннем хлопчыка на пешаходным пераходзе. Відэа атрымала шырокі розгалас у сацсетках.
На роліку бачна, як мужчына ратуе падлетка, якога ледзь не збіў аўтамабіль, што пранёсся на вялікай хуткасці.
Выявілася, што сцэнарыстам, рэжысёрам і акторам быў адзін і той самы чалавек. Жыхар Мінскага раёна заявіў, што хацеў зняць прафілактычны відэаролік, каб прыцягнуць увагу кіроўцаў да няўхільнага выканання Правілаў дарожнага руху.
У стварэнні відэа ўдзельнічаў сам мужчына, яго жонка і сын. А аўтамабіля-парушальніка, які ледзь не збіў дзіця, і ўвогуле не было — гэта камп'ютарны мантаж.