Разбураць кансэнсус: інтэрв'ю Паўла Нікуліна за тры гадзіны да затрымання

Разбураць кансэнсус: інтэрв'ю Паўла Нікуліна за тры гадзіны да затрымання

Удзень 16 сакавіка Мінская міліцыя затрымала галоўнага рэдактара расійскага альманаха moloko plus Паўла Нікуліна. Па стане на 18:20 ён знаходзіцца ў РУУС Савецкага раёна Мінска, там Еўрарадыё паведамілі, што "праводзіцца разбіральніцтва". Разам з Паўлам у міліцыю забралі ўсё экземпляры альманаха, якія ён прывёз з сабой. На гэты момант выйшла тры нумары "Малака" — “Тэрарызм”, “Наркотыкі” і “Рэвалюцыя”. Цяпер рэдакцыя працуе над чацвёртым нумарам — “Патрыярхат”. Нам пакуль застаецца толькі здагадвацца, што з гэтага не спадабалася беларускаму МУС. За тры гадзіны да затрымання Павел Нікулін даў інтэрв'ю журналісту Еўрарадыё Змітру Лукашуку. Ён распавядаў пра гумовыя законы, маніпуляцыі свядомасцю, разбурэнне зручнага кансэнсуса, навязанага грамадству і медыям ідэолагамі. І шмат пра што яшчэ:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі