NASA паказала, як чорная дзірка паглынае зорку
![NASA паказала, як чорная дзірка паглынае зорку](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/chornaja_dzirka.png.webp?itok=Gm8rH5pV)
NASA апублікавала анімацыю, якая паказвае працэс разбурэння зоркі, што апынулася занадта блізка да чорнай дзіркі. Гэты працэс назвалі прыліўным разбурэннем. У роліку бачна, як чорная дзірка захоплівае асноўную частку рэчыва зоркі, у той час як невялікая яе доля адлятае ў космас.
Так можна ўявіць, што сапраўды адбылося ў цэнтры галактыкі ў 290 мільёнах светлавых год ад нас. Працэс разбурэння зоркі зафіксавалі тры розныя рэнтгенаўскія тэлескопы. Сістэма з двух масіўных аб’ектаў атрымала назву ASASSN-14li. Мяркуецца, што яе маса складае некалькі мільёнаў сонечных масаў.